Вызначыліся магчымыя сапернікі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў
Барысаўчане з каэфіцыентам 39,175 узначальваюць пасеў 2-га кваліфікацыйнага раўнда "шляху чэмпіёнаў".
У якасці магчымых апанентаў "жоўта-сініх" у другім кваліфікацыйным раўндзе, паведамляе сайт футбольнага клуба, могуць выступіць "Жалезнічар" (Боснія і Герцагавіна), "Хабнарф'ёрдзюр" (Ісландыя), "Д'ер" (Венгрыя), "Нью Сэйнтс" (Уэльс), "Лудагорац" (Балгарыя), "Слайга Роверз" (Ірландыя), "Шахцёр" (Казахстан), "Скендэрбеў" (Албанія), "Біркіркара" (Мальта), "Кліфтанвіл" (Паўночная Ірландыя), "Вардар" (Македонія), "Даўгава" (Латвія), "Суцьеска" (Чарнагорыя), "Калью" (Эстонія), "Фола Эш" (Люксембург).
Таксама сапернікамі БАТЭ стануць два пераможцы першага кваліфікацыйнага раўнда. Яны вызначацца ў спаборніцтве паміж клубамі "Стрэймур" (Фарэрскія выспы), "Трэ Пенэ" (Сан-Марына), "Лузітанас" (Андора), "Шырак" (Арменія).
Лёсаванне першага і другога кваліфікацыйнага раўнда адбудзецца 24 чэрвеня.
Фота — fcbate.by