Выкладчыка мінскай ВНУ мытнікі затрымалі з партыяй брэкетаў
Ліванец вёз у Беларусь партыю брэкетаў / Мытны камітэт
У Нацыянальным аэрапорце Мінск супрацоўнікі мытні затрымалі грамадзяніна Лівана, які прыбыў з Бейрута авіярэйсам "Стамбул-Мінск".
Паведамляецца, што мужчына ішоў праз мяжу па "зялёным" калідоры, тым самым пазначаючы, што не мае тавараў, якія неабходна дэклараваць. Аднак у багажы пасажыра мытнікі знайшлі камерцыйную партыю тавараў медыцынскага прызначэння, прызначаных для ўстаноўкі зубных брэкетаў. Іх кошт склаў больш за 160 тысяч рублёў.
Мужчына заявіў, што як стаматолаг і па сумяшчальніцтве выкладчык адной з ВНУ, вязе тавары для дэманстрацыі студэнтам.
Мытнікі, аднак, чамусьці не паверылі і склалі на яго адміністрацыйны пратакол.
Ліванец вёз у Беларусь партыю брэкетаў / Мытны камітэт
Ліванец вёз у Беларусь партыю брэкетаў / Мытны камітэт
Ліванец вёз у Беларусь партыю брэкетаў / Мытны камітэт