Выходныя ў Беларусі будуць па-летняму цёплыя
Верасень, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё
У суботу, 20 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца заходні, паўднёва-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 8-13 градусаў вышэй за нуль, па захадзе Беларусі чакаецца да 16 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца ад +18 па паўночным усходзе да +27 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.
21 верасня таксама чакаецца пераменная воблачнасць і без ападкаў. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 9-16 градусаў са знакам "плюс". Удзень прагназуецца 22-29 градусаў цяпла.
Прагноз надвор'я на 20 верасня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 20 верасня / Белгідрамет