Выдаткі на "Славянскі базар" удвая перавышаюць даходы — BELPOL
Славянскі базар у Віцебску / лагатып фестывалю
Сёлетні фестываль "Славянскі базар у Віцебску", прызначаны на 10-13 ліпеня, пройдзе з вялікімі стратамі, піша арганізацыя былых сілавікоў BELPOL.
Выдаткі фестывалю складуць каля 7,5 млн рублёў. Тым часам як прагназаваная выручка ад продажу квіткоў дасць толькі 3,8 млн рублёў. Гэта азначае, што палову каштарысу давядзецца кампенсаваць за кошт дзяржпрадпрыемстваў і бюджэту.
Так, 1.5 млн рублёў плануецца пакрыць з бюджэту Беларусі і так званай "Саюзнай дзяржавы". Астатнюю суму збяруць з кампаній і прадпрыемстваў. У ліку спонсараў фэсту называюць дзяржаўныя холдынгі "Белнафтахім" і "Белдзяржхарчпрам", Банк развіцця, "Прамагралізінг".