Выданне The Village Belarus і ўсе яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі
Тэлеграм-канал і ўсе сацсеткі выдання трапілі ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў/ БАЖ, фота ілюстрацыйнае
Выданне The Village Belarus, яго тэлеграм-канал і акаўнты ва ўсіх сацыяльных сетках прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.
Такое рашэнне 12 снежня прыняў суд Цэнтральнага раёна Мінска.
Акрамя акаўнтаў у сацыяльных сетках суд таксама прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі чат выдання ў тэлеграме.