“Там, дзе няма цемнаты”: танец у стылі “Радыё Свабода” з Лукашуком — эфір

Аляксандр Лукашук
Мы працягваем знаёміць вас з пісьменнікамі і іх творамі, якія ўвайшлі ў "кароткі спіс" літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год, што ладзіць Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. У папярэдніх выпусках сумесных стрымаў Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа мы пазнаёміліся з кнігай Сяргея Дубаўца “Занзібар. Сталенне маладой душы” і з пісьменніцай Югасяй Калядой ды яе творам “Перамена месцаў”. На чарзе — сустрэча з публіцыстам, былым галоўным рэдактарам Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандрам Лукашуком і яго кнігай “Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода”. Запрашаем!
Цырымонія ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця 2025 года адбудзецца 15 лістапада 2025 года а 19:00 у Еўрапейскім цэнтры салідарнасці ў Гданьску.
Чым цікавая чытачу гісторыя 30 гадоў працы Беларускай службы Радыё Свабода пад кіраўніцтвам Лукашука і якую ролю адыграла РС у фармаванні палітычнага жыцця Беларусі? Чаму праца ў рэдакцыі РС нагадвае танец і наколькі гэта кніга аўтабіяграфічная для аўтара? Ці здольная літаратура (і журналістыка) у эміграцыі ўплываць на беларускае грамадства і як тое грамадства змянілася за апошнія гады? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае публіцыст, былы галоўны рэдактар Беларускай службы “Радыё Свабода” Аляксандр Лукашук у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.