Выбух на хімічным заводзе ў Германіі: ратавальнікі шукаюць зніклых
На адным з вытворчых комплексаў хімічнага канцэрна BASF у нямецкім горадзе Людвігсхафен-ам-Райн адбыўся выбух. Некалькі чалавек атрымалі раненні, аднак дакладная колькасць пацярпелых не называецца. Зараз выратавальнікі шукаюць супрацоўнікаў завода, статус якіх пазначаны як "зніклыя".
Што стала прычынай выбуху — пакуль невядома. Полымя ўзнялося высока ў неба — гэта добра бачна на відэа, знятам з легкаматорнага самалёта, што апынуўся над месцам здарэння:
Відэа: Ulli Z.
На прадпрыемстве ў Людвігсхафене адбываецца пагрузка сыравіны для прамысловай вытворчасці. У тым ліку праз комплекс праходзяць гаручыя вадкасці: метанол, ліграін, звадкаваны газ.
Выкідаў шкодных рэчываў пры выбуху не зафіксавана. Паліцыя вядзе расследаванне інцыдэнту.