Вярхоўны суд Польшчы пацвердзіў абранне Караля Наўроцкага прэзідэнтам краіны
Караль Наўроцкі / wyborcza.pl
Вярхоўны суд Польшчы 1 ліпеня прызнаў сапраўднымі вынікі прэзідэнцкіх выбараў, а караля Наўроцкага — абраным прэзідэнтам краіны.
Пасля выбараў, вынік якіх да апошняга моманту быў невядомы, былі пададзеныя скаргі на няправільны падлік галасоў на ўчастках. Паколькі разбежка галасоў паміж Каралем Наўроцкім і Рафалам Тшаскоўскім была мінімальная, скаргі маглі перамяніць афіцыйныя вынікі выбараў.
Аднак у Вярхоўным судзе прыйшлі да высновы пра поўную ці частковую абгрунтаванасць скаргаў толькі ў 21 выпадку. Гэта не паўплывае на вынікі выбараў, бо пададзена было 54 025 абскарджанняў.
Згодна з афіцыйнымі вынікамі Наўроцкі ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў атрымаў 50,89% галасоў, а яго сапернік Тшаскоўскі — 49,11%.