"Вы пісалі, дастаўка ў панядзелак": махляры ашукваюць аматараў рыбы

Сёмга / pixabay
Беларуска хацела купіць 5 кілаграмаў сёмгі па выгаднай цане, але трапілася на выкрут махляроў, распавялі ў мінскай міліцыі.
Онлайн-прадавец выклікаў у жанчыны давер, таму што на яго акаўнт у сацсетках былі падпісаныя адразу некалькі яе знаёмых. Таму мінчанка перавяла на яго рахунак 130 рублёў і стала чакаць дастаўку рыбы. Але дачакалася толькі блакавання свайго акаўнта з боку "прадаўца".
"Вы пісалі, што дастаўка ў панядзелак, я ўжо пачынаю перажываць", — дзеліцца жанчына скрыншотамі перапіскі з "прадаўцом", які пасля атрымання грошай больш не выходзіў на сувязь.
Гэта не адзіны выпадак, калі ашуканцы падманваюць аматараў морапрадуктаў. Цяпер гэтую сітуацыю разгледзяць у рамках крымінальнай справы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.