Сёння перакрыюць рух на асобных участках мінскіх дарог
Восьмага сакавіка перакрыюць рух на асобных участках мінскіх дарог. Часовыя абмежаванні звязаныя з правядзеннем лёгкаатлетычнага спаборніцтва "Жаночы забег". Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", забароняць рух для ўсіх відаў транспарту з 7-й гадзіны раніцы да 14-й гадзіны па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліц Бабруйскай і Маскоўскай да Свярдлова. З 11.30 да 14-й гадзіны праехаць нельга будзе на ўчастку праспекта ад вуліцы Свярдлова да Казлова. З улікам гэтай інфармацыі сталічная Дзяржаўтаінспекцыя раіць выбіраць аб'язныя маршруты, каб пазбегнуць нязручнасцей і затораў.
"Мінсктранс" папярэджвае пра змену графіку працы грамадскага транспарту. Больш падрабязна гл. тут.