Восем месяцаў пратэстаў: як Грузія супраціўляецца аўтакратыі

Акцыя пратэсту ў Тбілісі, лета 2025 года

Акцыя пратэсту ў Тбілісі, лета 2025 года / JAMnews

Сем месяцаў вулічных пратэстаў, дзясяткі арыштаваных апазіцыянераў, сотні пацярпелых актывістаў і журналістаў — Грузія перажывае самы востры палітычны крызіс з моманту здабыцця незалежнасці. Краіна апынулася расколатай паміж імкненнем да еўраінтэграцыі і жорсткай рэакцыяй кіруючай партыі, якая адказвае на патрабаванні вуліцы крымінальнымі справамі, паліцэйскім гвалтам і запалохваннем. Але нягледзячы на рэпрэсіі, пратэсты не сціхаюць — наадварот, яны становяцца ўсё больш арганізаванымі і масавымі. Больш падрабязна пра тое, што зараз адбываецца ў Сакартвела — у нашым тэксце.

Вуліца

З канца лістапада 2024 года ў Грузіі не спыняюцца маштабныя праеўрапейскія пратэсты, эпіцэнтрам якіх застаецца праспект Руставелі ў Тбілісі. За апошнія тры месяцы — з канца красавіка па ліпень 2025 года — вулічныя акцыі набылі ўстойлівы і сімвалічны характар. Пратэстоўцы дэманструюць рашучасць, працягваючы блакаваць парламент і праводзіць акцыі нават ва ўмовах росту ціску з боку ўладаў.

Ключавой формай пратэсту застаецца блакаванне праспекта Руставелі ля будынка парламента. Гэтыя дзеянні пачаліся яшчэ 28 лістапада 2024 года і з тых часоў не перарываліся, ператварыўшыся ў сімвал мірнага супраціву палітычнаму курсу кіруючай партыі. Кожны вечар актывісты збіраюцца ля парламента, разгортваюць плакаты і не дазваляюць транспарту рухацца па цэнтральнай магістралі Тбілісі. Аналагічныя акцыі — хоць і ў меншых маштабах — праводзяцца ў іншых гарадах: горы, Тэлаві, Зугдзідзі, Батумі, Кутаісі.

Восемь месяцев протестов: как Грузия сопротивляется автократии
Акцыя пратэсту на праспекце Руставелі ў Тбілісі, лета 2025 года / JAMnews

Апазіцыя

З вясны 2025 года грузінская апазіцыя сутыкнулася з маштабным і мэтанакіраваным ціскам з боку ўладаў. Парламент Грузіі стварыў следчую камісію па вывучэнні спраў ранейшага кіраўніцтва, у прыватнасці — супраць былой кіруючай партыі "Нацыянальны рух" і яе заснавальніка Міхаіла Саакашвілі. Гэтая камісія стала фармальнай падставай для рэпрэсій. У адказ на адмову супрацоўнічаць з камісіяй былі распачатыя крымінальныя справы супраць апазіцыйных лідараў.

На сённяшні дзень, з-за ня яўкі на камісію, арыштаваныя сем апазіцыйных лідэраў. Сярод іх Ніка Мелія, Ніка Гварамія, Зураб Джапарыдзэ, Бадры Джапарыдзэ, Мамука Хазарадзэ і іншыя. Меры стрымання становяцца ўсё больш жорсткімі: ад буйных закладаў да неадкладнага заключэння пад варту.

Арышты выклікалі міжнародную занепакоенасць і сталі каталізатарам новых акцый пратэстаў. 27 чэрвеня Элен Хоштарыя, лідар партыі "Дроа", абвясціла галадоўку ля будынка парламента, да якой неўзабаве далучыўся Гедэван Папхадзэ. Яны вылучылі палітычнае патрабаванне: апазіцыя павінна адмовіцца ад удзелу ў муніцыпальных выбарах 4 кастрычніка.

Менавіта муніцыпальныя выбары, якія пройдуць у Грузіі ў кастрычніку, сталі прычынай расколу апазіцыі. Частка пратэстнай апазіцыі гатовая пайсці на выбары, а частка — лічыць што ўдзел толькі надасць легітымнасці ўлады, якая год таму сфальсіфікавала парламенцкія выбары.

29 чэрвеня, на фоне масавых вулічных пратэстаў, восем празаходніх партый выступілі з заявай аб байкоце муніцыпальных выбараў. Пасля гэтага Хаштарыя і Папхадзэ завяршылі сваю акцыю, назваўшы гэта перамогай маральнага ціску.

Апазіцыя назвала сваёй мэтай "дэмантаж прарасейскага рэжыму Іванішвілі" і пераход да еўрапейскага тыпу дэмакратыі. Заяву падпісалі партыі "Плошча Свабоды", "Дроа", "Гірчы – Больш свабоды", "стратэгія Агмашэнебелі", "Ахалі", "Еўрапейская Грузія", "Федэралісты"і " ЭНД". Аднак партыі "Лело" і "За Грузію" Георгія Гахарыі адмовіліся далучыцца да байкоту.

Прэзідэнт Саломэ Зурабішвілі ў сваіх выступах падтрымала Байкот і заклікала да адзінства. Яна ўпэўненая, што "рэжым не можа перамагчы", а стратэгіяй апазіцыі павінна стаць паўсюднае палітычнае Згуртаванне.

Суд

Судовая сістэма Грузіі стала адным з ключавых інструментаў ціску на ўдзельнікаў пратэстаў, якія пачаліся ў лістападзе 2024 года. Паводле звестак Асацыяцыі маладых юрыстаў Грузіі (GYLA), да сярэдзіны 2025 года распачата 64 крымінальныя справы супраць пратэстоўцаў. Большасць з іх звязаныя з удзелам у акцыях супраць закона аб замежных агентах і праеўрапейскіх мітынгах. З 64 абвінавачаных 40 чалавек застаюцца пад вартай, нягледзячы на шматлікія хадайніцтвы аб альтэрнатыўных мерах стрымання. Ключавым стала справа журналісткі Мзіі Амаглабелі.

Некаторыя працэсы праходзяць у закрытым рэжыме. Прадстаўнікам амбудсмена і замежных пасольстваў неаднаразова адмаўлялі ў доступе ў залу пасяджэнняў. Праваабаронцы асцерагаюцца, што ўлады наўмысна абмяжоўваюць празрыстасць судовых разглядаў, асабліва калі справа тычыцца гвалту з боку паліцыі. Ніводная справа супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія ўжывалі сілу да пратэстоўцаў, не была распачатая.

Восемь месяцев протестов: как Грузия сопротивляется автократии
На пярэднім плане Бідзіна Іванішвіі — мільярдэр і заснавальнік кіруючай з 2012 года ў Грузіі партыі "Грузінская мара" / JAMnews

Паводле штогадовага дакладу амбудсмэна, 360 з 624 затрыманых паведамілі пра дрэннае абыходжаньне — пабоі, прыніжэньні, пагрозы і катаваньні. Нягледзячы на наяўнасць відэазапісаў, якія ідэнтыфікуюць паліцэйскіх без масак, крымінальныя справы так і не распачынаюцца. Больш за тое, сілавікі працягваюць ужываць спецсродкі — газ, вадамёты, гумовыя кулі — з цяжкімі наступствамі для здароўя дэманстрантаў.

Журналісты, якія асвятляюць пратэсты, таксама становяцца ахвярамі рэпрэсій: больш за 140 чалавек пацярпелі з пачатку пратэстаў, многім з іх спатрэбілася медыцынская дапамога. Судовыя справы часцяком разглядаюцца фармальна, ствараючы бачнасць законнасці ва ўмовах палітычна матываваных абвінавачванняў. У шэрагу выпадкаў пратэстоўцы прызнаюць віну пад ціскам або пасля заключэння пагадненняў з пракуратурай.

Адным з яскравых прыкладаў стала справа расейца Дзяніса Куланіна, які прызнаў віну ў пашкоджанні паліцэйскай машыны — яму пагражае да пяці гадоў турмы. Іншыя ўдзельнікі, у тым ліку грамадзяне Расеі Арцём Грыбуль і Анастасія Зіноўкіна, абвінавачваюцца ў наркагандлі, але заяўляюць пра фальсіфікацыю доказаў і ўжыванне пагроз. Затрыманні часта суправаджаюцца парушэннямі працэдур, у тым ліку без прад'яўлення ордэра.

Сем месяцаў бесперапынных пратэстаў ператварылі вуліцы Тбілісі і іншых гарадоў Грузіі ў прастору пастаяннага палітычнага напружання і грамадзянскага супрацьстаяння. Вулічныя акцыі, байкот выбараў, масавыя галадоўкі і арышты апазіцыйных лідараў сталі адлюстраваннем глыбокага крызісу легітымнасці ўлады. У адказ на патрабаванні грамадства ўрад выкарыстоўвае судовую сістэму, праваахоўныя органы і медыйныя рэсурсы для падаўлення нязгодных, што пацвярджаецца шматлікімі сведчаннямі парушэнняў правоў чалавека і адсутнасцю пакарання для вінаватых.

Замест пошуку палітычнага дыялогу ўлада абапіраецца на сілавыя і адміністрацыйныя меры, ігнаруючы пратэстныя настроі значнай часткі грамадства. Аднак рух за еўраінтэграцыю не слабее: у ім удзельнічаюць партыі, актывісты, журналісты, сем'і палітвязняў і нават былыя прэзідэнты. Нягледзячы на жорсткі ціск, вуліца застаецца прасторай свабоды і салідарнасці.

Пры падтрымцы "Медыясеткі"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.