Вользе Класкоўскай выставілі абвінавачванне ў замаху на забойства
24 чэрвеня суд у Стакгольме выставіў беларусцы афіцыйнае абвінавачанне.
Як перадае Радыё "Свабода", Класкоўскую вінавацяць у тым, што ў ноч з 29 на 30 сакавіка сёлета яна спрабавала забіць свайго мужа. Яна пырнула Бэзгіна Гёкая нажом у грудзі і шыю.
На момант замаху, як адзначаецца ў абвінаваўчым акце, малалетняе дзіця гэтай пары знаходзілася ў кватэры.
Нагадаем, суд над Вольгай Класкоўскай мае адбыцца 4-5 ліпеня.
Фота — svaboda.org