Віктар Бабарыка сустрэўся з адвакатам у наваполацкай калоніі
16 ліпеня ў наваполацкай папраўчай калоніі адвакат Яўген Пыльчанка сустрэўся з Віктарам Бабарыкам.
Як паведамляе тэлеграм-канал палітыка, у калонію яго даставілі напярэдадні, 15 ліпеня. Цяпер ён знаходзіцца ў каранціне — гэта звычайная працэдура пасля этапа.
Паведамляецца, што Бабарыка здаровы і пачуваецца нармальна, усім перадае прывітанне.