Відэа, як "Крумкачы" абыгралі ў Салігорску "Шахцёр"

Відэа, як "Крумкачы" абыгралі ў Салігорску "Шахцёр"

"Крумкачы" абыгралі ў Салігорску "Шахцёр" — 2:0. Галы ў дэбютанта вышэйшай лігі на рахунку Вячаслава Глеба (54-я хвіліна) і Яўгена Шыкаўкі (78-я). Пасля гэтай перамогі каманда Алега Дулуба набрала 11 ачкоў і паднялася на 4-е месца ў турнірнай табліцы.

Сёння пройдуць яшчэ пяць матчаў 7-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. БАТЭ сустрэнецца ў Гродне з "Нёманам" (пачатак у 20.30), "Іслач" згуляе з бабруйскай "Белшынай" (18.30), "Нафтан" прымае "Слуцк" (17.30), "Гарадзея" — "Віцебск" (18.00), "Славія" — "Мінск" (19.00).