Віцяблянін спрабаваў задушыць міліцыянта ў казіно

Віцяблянін душыў міліцыянта / УУС Віцебскага аблвыканкама
На жыхара Віцебска пачалі крымінальную справу за ўжыванне гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі, паведамляе праэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.
На спецлінію 102 затэлефанавалі супрацоўнікі казіно і паведамілі, што п'яны мужчына перашкаджае працаваць і парушае грамадскі парадак.
На месца выкліку выбыў нарад міліцыі. Міліцыянты затрымаліў 49-гадовага непрацуючага віцябляніна. Паведамляецца, што пры затрыманні мужчына супраціўляўся, спрабаваў наносіць удары і душыць за шыю ўчастковага інспектара міліцыі Чыгуначнага РАУС.
Цяпер мужчыну пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.