Міліцыя ў БНТУ ганялася за мужчынам, ён памёр

У БНТУ міліцыя ганялася за мужчынам / t.me/minskch
На тэрыторыі БНТУ міліцыя ганялася за мужчынам. Фота і відэа з месца здарэння з'явіліся ўвечары 28 траўня ў адным з мінскіх тг-каналаў.
Паводле інфармацыі, якой дзеляцца паміж сабой студэнты, гэта былы выкладчык ВНУ, якога падазраюць у дамагальніцтвах. Пішуць, што ў пагоні ўдзельнічалі шэсць чалавек.
Таксама сцвярджаецца, што мужчына памёр ад удара дубінкай па галаве. На фатаздымках з месца здарэння бачна цела на асфальце, у тым ліку — накрытае прасцінай.
Ні іншых падрабязнасцяў, ні афіцыйных каментароў пакуль няма.
Пазней на факультэце інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі БНТУ "Нашай Ніве" пацвердзілі смерць выкладчыка, за якім ганялася міліцыя: "Нікога не забілі. Ён памёр ад сардэчнага прыступу. Дзяцей гэта не датычыць, не перажывайце". На астатнія пытанні па тэлефоне адказваць адмовіліся.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.