"Віцебск" у гасцях абыграў "Слуцк" — 2:1
20 жніўня "Віцебск" у гасцях абыграў "Слуцк" — 2:1. Гэта быў стартавы матч 20-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Жуліё Сезар адкрыў лік на 6-й хвіліне, на 72-й Глеб Рассадкін забіў другі гол "Віцебска". Юрый Клачкоў на 83-й хвіліне адыграў адзін гол.
Іншыя матчы тура пройдуць 21-22 жніўня.
Расклад матчаў тура / twitter.com/belarusff