Венгрыя гатовая даць Беларусі крэдыт на $10 млн
Яго выдзеліць Эксімбанк праз Банк развіцця Беларусі.
Венгрыя гатовая адкрыць Беларусі крэдытную лінію на 10 мільёнаў долараў. Пра гэта 29 красавіка заявіў журналістам міністр замежных справаў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта па выніках сустрэчы з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.
Паводле венгерскага міністра, крэдыт выдасць Эксімбанк праз Банк развіцця Беларусі. На сёння наша краіна трэці па аб’ёме таваразвароту партнёр Венгрыі сярод краін СНД. Летась таваразварот паміж краінамі склаў 280 мільёнаў долараў.
Таксама Венгрыя гатовая падпісаць з Беларуссю пагадненне аб узаемнай абароне інвестыцый. Венгерскія кампанія зацікаўленыя рэалізаваць у нашай краіне праекты ў будаўнічай галіне, інфармуе БЕЛТА.