Валерый Шчукін трапіў у шпіталь пасля затрымання на Дзень Волі

Валерый Шчукін трапіў у шпіталь пасля затрымання на Дзень Волі

Ветэран дэмакратычнага руху Валерый Шчукін, які 22 сакавіка адзначыў 75-годдзе, трапіў у вайсковы шпіталь з гіпертанічным крызам пасля затрымання на акцыі на Дзень Волі.

У спісе затрыманых, які пастаянна абнаўляюць праваабаронцы “Вясны”, пазначана, што дэпутат Вярхоўнага Савета 13-га склікання быў дастаўлены у Заводскі РУУС, дзе яму стала блага. Пасля гэтага Шчукіна перадалі медыкам.

На дадзены момант сабраныя звесткі па амаль 300 затрыманым. Большасць былі адпушчаныя з міліцыі без складання пратаколаў.