Валерый Цапкала стаў працаваць з албанскімі інвестарамі

Валерый Цапкала

Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Удзельнік прэзідэнцкай гонкі 2020 года Валерый Цапкала стаў саветнікам Албанскай інвестыцыйнай карпарацыі, заўважыла выданне Reform.by.

"Албанская інвестыцыйная карпарацыя — гэта структура, створаная для кіравання ўсімі дзяржаўнымі актывамі і якая ўвогуле ажыццяўляе інвестыцыйную дзейнасць як з прыцягненнем замежных інвестыцый, так і дзяржава ажыццяўляе інвестыцыйную дзейнасць праз яе", — заявіў палітык і бізнесмен на сваім youtube-канале.

Цапкала кажа, што карпарацыя створана на ўзор аналагічных структур у Сінгапуры, ААЭ і Казахстане. Акрамя былога дырэктара ПВТ у ёй працуе яшчэ чацвёра дарадцаў. Асноўная задача яго структуры — ацэнка інвістыцыйных праектаў. Менавіта ад дарадцаў залежыць, атрымае праект адабрэнне ці не.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.