Валерый Цапкала: Беларусі патрэбныя рэформы практычна ва ўсіх сферах

Валерый Цапкала / Еўрарадыё
Валерый Цапкала / Еўрарадыё

Вылучэнец у прэзідэнты Валерый Цапкала пасля рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы сказаў журналістам, што сябе да апазіцыі не прылічае: "Мы не гаворым пра тое, што мы супраць кагосьці, мы гаворым пра тое, што мы за новую Беларусь. Мы гаворым пра тое, што мы за рэформы".

На пытанне журналістаў, якія рэформы патрэбныя ў Беларусі, Цапкала пачаў пералічваць:

"Патрэбныя рэформы сельскай гаспадаркі, у дзяржаўным кіраванні, у прамысловасці. Увогуле, напэўна, ва ўсіх сферах практычна: у адукацыі, у ахове здароўя. Мне здаецца, што тут трэба браць досвед найбольш паспяховых краін свету і спрабаваць яго ўжываць. Як у свой час мы ўжылі досвед найбольш паспяховых тэхналагічных паркаў свету на тэрыторыі Беларусі".

Валерый Цапкала — дыпламат і першы дырэктар Парка высокіх тэхналогій, кіраваў ім больш за 11 гадоў: з 2005-га да 2017 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.