Гусляра "Старога Ольсы" затрымалі яшчэ 27 лістапада

Алесь Чумакоў

Алесь Чумакоў / Еўрарадыё

Гусляра "Старога Ольсы" Алеся Чумакова затрымалі яшчэ 27 лістапада. Як стала вядома Еўрарадыё, спярша ён быў асуджаны на 15 сутак па адміністрацыйнай справе — за "непадпарадкаванне" супрацоўнікам праваахоўных органаў.

Насамрэч жа ніякага непадпарадкавання не было. Ужо больш за 10 гадоў рэпрэсіўныя органы выкарыстоўваюць гэты зручны артыкул, каб кідаць за краты тых, каго яны лічаць патрэбным. "Непадпарадкаванне" звычайна адбываецца ў аддзяленні міліцыі ці ў іншым месцы, дзе са "сведкаў" — толькі міліцыянты.

Пасля двух тыдняў арышту Чумакоў трапіў у ізалятар часовага ўтрымання, дзе вырашалася пытанне пра тое, па якім артыкуле на яго пачнуць крымінальную справу.

44-гадовага музыку затрымалі пасля таго, як улады забаранілі дзейнасць ініцыятывы "Да зораў". Неўзабаве стала вядома, што КДБ абвясціў яе "экстрэмісцкім фарміраваннем". Там лічаць, што да дзейнасці "Да зораў" маюць дачыненне Алесь Чумакоў і грамадскі актывіст Сямён Малашэнкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.