Валанцёры паведамілі, што два зніклыя 1 студзеня мінчукі загінулі

Валанцёры паведамілі, што два зніклыя 1 студзеня мінчукі загінулі

Валанцёры з пошукава-выратавальнага атрад "Анёл" паведамілі ў сацсетках, што два зніклыя 1 студзеня мінчукі загінулі. Абодвух мужчын шукаў Кастрычніцкі РУУС сталіцы. Адзін з іх, якому ў канцы 2016-га споўнілася 29 гадоў, знік у першы дзень новага года пасля таго, як а 17-й гадзіне сышоў з працы. Другі, якому было 36 гадоў, 1 студзеня а 12-й гадзіне паехаў у краму ў раёне Партызанскага праспекта.

Ніякай сувязі паміж знікненнямі (калі не лічыць іх дату) і гібеллю мужчын пакуль не прасочваецца. Інфармацыі пра прычыны смерці няма.

Валанцёры паведамілі, што два зніклыя 1 студзеня мінчукі загінулі
Фота: vk.com/angel_search