Ва ўрадзе назвалі цану квадратнага метра жылля да 2030 года
Ва ўрадзе назвалі цану квадратнага метра жылля да 2030 года
Вынікі рэалізацыі дзяржаўнай жыллёвай палітыкі Беларусі да 2030 года апублікаваныя на Нацыянальным прававым партале Беларусі.
Плануецца, што да 2030 года забяспечанасць насельніцтва краіны агульнай плошчай жылля давядуць да ўзроўню ў 33 квадратныя метры на чалавека.
Суадносіны сярэдняга кошту 1 квадратнага метра плошчы жылля, пабудаванага з дзяржаўнай падтрымкай (без індывідуальных забудоўшчыкаў), павінны быць 1 да 1 да намінальнай налічанай сярэдняй заработнай платы працаўнікоў Рэспублікі Беларусь.
А колькасць грамадзян (сем'яў), якія знаходзіліся на ўліку, атрымалі жыллё і палепшылі жыллёвыя ўмовы, плануецца давесці да паказчыка не менш за 4 працэнты ад агульнай колькасці грамадзян.