Ва Украіне заўважылі, што з Лукашэнкам сустракаліся некалькі Пуціных (відэа)

Ва Украіне заўважылі, што з Лукашэнкам сустракаліся некалькі Пуціных (відэа)

Ва Украіне заўважылі, што з Аляксандрам Лукашэнкам сустракаліся некалькі Уладзіміраў Пуціных. Украінскі палітолаг і паліттэхнолаг Аляксей Галабуцкі звяртае ўвагу на неадпаведнасць у росце кіраўнікоў Беларусі і Расіі.

"Убачыў свежае фота Пуціна з Лукашэнкам, дзе Пуцін раптам амаль дарос да Бацькі, — адразу і не паверыў нават, вырашыў, што фотошоп, — піша Аляксей Галабуцкі на Telegram-канале. — Праверыў — сапраўды, рэальнае фота з сустрэчы 21 верасня ў Сочы, вісіць на афіцыйным сайце Крамля. Як фатографу ўдалося дамагчыся такога эфекту — застанецца таямніцай засценкаў ФСБ".

Як вядома, рост Пуціна складае 162 см, рост Лукашэнкі — 185 см. У інтэрнэце ёсць нямала даследаванняў, прысвечаных рознаму выгляду Пуціна ў розны час яго знаходжання ва ўладзе.