Ва Украіне падчас лінейкі страцілі прытомнасць дзясяткі школьнікаў
Ва ўкраінскім горадзе Чаркасы падчас лінейкі ў 8-й сярэдняй школе страцілі прытомнасць дзясяткі школьнікаў. Агулам з прыкметамі атручвання былі шпіталізаваныя 53 вучні і 2 настаўнікі. 11 дзяцей знаходзяцца ў рэанімацыі ў стане сярэдняй цяжкасці. Сімптомы: млоснасць, галавакружэнне, галаўны боль, інфармуе УНІАН.
На тэрыторыі школы працавалі ратавальнікі, якія ўзялі замеры паветра на ўтрыманне небяспечных хімічных рэчываў. Аднак ніякіх перавышэнняў не было зафіксавана. Былі ўзятыя і пробы вады на ўтрыманне небяспечных рэчываў.
Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне санітарных правіл і нормаў адносна прадухілення інфекцыйным захворванням і масавым атручванням".
Фота: facebook.com/MykolaChechotkin