Устаноўлены новы рэкорд па колькасці спроб нелегальна трапіць у Польшчу
Рэкорд быў устаноўлены 10 красавіка
/ twitter.com/Straz_Graniczna
457 — новы сутачны рэкорд колькасці спроб нелегальнага ўезду ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі з пачатку міграцыйнага крызісу. Пра гэта сведчаць звесткі аналізу пагранічных службаў.
Рэкорд быў устаноўлены 10 красавіка. Польская памежная служба адзначае, што мігранты кідалі ў патруль камяні. Адзін супрацоўнік паранены. Затрыманы 6 падазраваных у дапамозе мігрантам. Чацвярым мігрантам аказана медыцынская дапамога.