Усебеларускі народны сход адбудзецца на паўгады пазней, чым планавалі

Усебеларускі народны сход / racyja.com
Усебеларускі народны сход адбудзецца ў Мінску 18-19 снежня, адпаведную пастанову апублікавалі сёння на прававым партале. Сярод іншага УНС мусіць вызначаць, ці легітымнымі былі апошнія выбары.
Аляксандр Лукашэнка збіраўся правесці чарговы "Усебеларускі народны сход" яшчэ ў пачатку года да "выбараў". Пра гэта ён заўляў у верасні 2024-га і казаў, што сход павінны "прадставіць людзям стратэгію на пяцігодку і вызначыць асноўныя напрамкі развіцця". Потым яго планавалі правесці ў красавіку, але і гэтага не адбылося.
Усебеларускі народны сход эксперты называюць часткай плана Лукашэнкі па "транзіце" ўлады. Паводле Канстытуцыі, УНС гэта "вышэйшы прадстаўнічы органа народаўладдзя". Ён мусіць пераняць паўнамоцтвы ад прэзідэнта, каб у пераемніка Лукашэнкі не было сканцэнтравана столькі ўлады, колькі цяпер ёсць у яго руках.
Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца старшынёй УНС. Меркавалася, што ён цалкам засяродзіцца на гэтай пасадзе. Аднак летась Лукашэнка вырашыў паўдзельнічаць у сёлетніх прэзідэнцкіх "выбарах", і цяпер у яго дзве пасады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.