Усе 79 уцекачоў, якіх прапусціла Польшча за суткі, прыехалі з Беларусі
За мінулыя суткі Польшча дазволіла ўезд у краіну 79 уцекачам, усе замежныя грамадзяне паходзяць з Беларусі. Аб гэтым паведамляе газета Rzeczpospolita са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу Памежнай варты Польшчы Анну Міхальску.
Па інфармацыі польскага боку, усе 79 чалавек удзельнічалі ў пратэстах супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, на радзіме ім пагражае турма. Гэтыя грамадзяне Беларусі альбо ўжо звярнуліся з заявамі на атрыманне міжнароднай абароны, альбо абавязаліся зрабіць гэта неўзабаве, альбо ўехалі ў Польшчу, маючы гуманітарныя візы.
У месцах часовага ўтрымання іншаземцаў на тэрыторыі Польшчы цяпер знаходзяцца 1856 чалавек.