Ураджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у Італіі
Італьянская паліцыя, ілюстрацыйнае фота / fanpage.it
43-гадовую ўраджэнку Беларусі знайшлі мёртвай у сваёй кватэры ў Перуджы. Італьянская паліцыя не выявіла на целе слядоў гвалту, але не выключае забойства, пішуць мясцовыя СМІ.
Жанчына, імя якой не называецца, знікла ў мінулую суботу, 28 верасня. Яна не адказвала на тэлефанаванні і не адчыняла дзверы на званок у дамафон. Сяброўка беларускі звярнулася ў паліцыю, і калі тая ўзламала дзверы ў кватэру — знайшла цела жанчыны на падлозе.
Дэталі здарэння мусяць высветліцца пасля анатамавання. На гэты момант найбольш верагоднай версіяй следчым падаецца ўскладненне хваробы.