Упершыню з дапамогай ударнага марскога дрона знішчана паветраная цэль
Верталёт Мі-8 (ілюстрацыйнае фота) / kommersant.ru
Упершыню з дапамогай ударнага марскога дрона знішчана паветраная цэль. Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны паведаміла пра збіты ў Крыме расійскі верталёт.
Аперацыю 31 снежня праводзіла спецпадраздзяленне ГУР “Group 13”. У раёне мыса Тарханкут у Крыме расійскі верталёт заўважыў украінскі марскі дрон Magura V5. Але апошні быў абсталяваны ракетамі Р-73 “SeeDragon” і абстраляў Мі-8, і збіў яго. Яшчэ адзін верталёт быў пашкоджаны і змог даляцець да базы.
У пацвярджэнне ГУР публікуе відэа бою.