Уначы ў Беларусі чакаецца да 15 градусаў марозу
У аўторак, 13 снежня, у Беларусі чакаюцца кароткачасовы снег і галалёдзіца. Ападкі магчымыя на паўночным усходзе нашай краіны. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны, 5-10 метраў за секунду.
Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў, у начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да мінус 11 градусаў (у Мінску — ад 6 да 8 марозу), пры праясненнях — да 15 градусаў са знакам мінус. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад мінус 1 да мінус 6 градусаў (у сталіцы — ад мінус 1 да мінус 3 градусаў).
Сіноптыкі паведамляюць, што на бягучым тыдні тэмпература паветра будзе на 1-3 градусы ніжэй за кліматычную норму. Больш падрабязна гл. тут.