Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган

Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах

Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"

Позна ўвечары 29 ліпеня на Мінск зноў абрынулася магутная залева.

Па вуліцах паплылі сапраўдныя рэкі, "Мінсктранс" паведамляў пра спыненне маршрутаў грамадскага транспарту па ўсім горадзе. На поўначы сталіцы на 25 секундаў знікала электрычнасць.

Мабыць, найбольш ад непагадзі пацярпелі Калодзішчы пад Мінскам. Як паведамляе тг-канал "Метэавайб", там у многіх дамах стыхія пашкодзіла ці сарвала дахі, выбіла шыбы, зламала платы, пашкодзіла легкавыя аўтамабілі, перакуліла грузавую машыну і павырывала дрэвы з коранем. Акрамя таго, гэты раён быў абясточаны.

"Па кірунку падзення дрэваў існуе верагоднасць праходжання смерчу ў гэтым раёне, звязанага з мезацыклонам магутнай суперячэйкі", — адзначаецца ў паведамленні.

Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган
Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"
Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган
Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"
Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган
Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"
Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган
Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"
Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган
Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"
Уначы Мінск заліло, у Калодзішчах прайшоў ураган
Наступствы разгулу стыхіі ў Калодзішчах / тг-канал "Метэавайб"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.