Улады Грузіі ўзмацнілі пакаранні за закрытыя твары і перакрыццё дарог

Пратэсты ў Грузіі / bbc.com
Ужо больш за дзесяць месяцаў у Грузіі працягваюцца антыўрадавыя пратэсты. На фоне штодзённых мітынгаў, улады краіны ўзмацнілі пакаранні для ўдзельнікаў.
Цяпер, калі актывісты закрываюць твары або перакрываюць дарогі падчас пратэстаў, ім пагражае адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. За адмову спыніць мерапрыемства па патрабаванні паліцыі — да 60 сутак. У выпадку паўторнага парушэння на працягу 12 месяцаў пратэстуючым пагражае крымінальная адказнасць і арышт на тэрмін да аднаго года.
Пратэсты ў Грузіі пачаліся ў лістападзе 2024 года пасля таго, як улады абвясцілі аб часовым прыпыненні перамоваў з Еўрапейскім саюзам аб еўраінтэграцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.