"Маляваныча" не ўпусцілі ў Грузію

Аляксандр Ждановіч "Маляваныч"

Аляксандр Ждановіч "Маляваныч"

Беларускага актора Аляксандра Ждановіча, больш вядомага як "Маляваныч", не пусцілі ў Грузію. Звесткі пра гэта з'явіліся ў тг-канале "Аксяродак. Беларускі цэнтр Батумі".

Маляваныч мусіў выступаць у Батумі перад мясцовымі беларусамі 15 жніўня.

"Больш за год мы не бачыліся, сумавалі і жылі рознымі тэмпамі і рознымі краінамі, і вось зноў сустрэча. 
Анонс?.. Не ведаю. Прывязу кніжкі, пачытаю новыя казкі, раскажу пра жыццё ў Варшаве... Хіба так", — было пазначана ў анонсе.

Начаваць актор, як даведалася "Наша Ніва", будзе ў спецыяльным пакоі на тэрыторыі аэрапорта, абсталяваным для такіх выпадкаў. Яму дазволілі набыць ежу за свае грошы. Умовы ў пакоі, паводле Маляваныча, сціплыя: шконкі з матрацам, але без пасцелі, прыбіральня.

У 2020-м Ждановіч падтрымаў масавыя мірныя пратэсты і ў выніку быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Гэта не першы выпадак, калі ў Грузію не ўпускаюць беларускіх палітуцекачоў. У верасні 2024-га не пусцілі Андрэя Мялешку, які перад гэтым жыў у Грузіі некалькі гадоў. У траўні 2025-га назад у Грузію не ўпусцілі Змітра Грынкевіча.

"Маляваныча" не ўпусцілі ў Грузію

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.