На грузінскага паліцыянта пачалі крымінальную справу за абразу беларуса

Раман Кісляк

Раман Кісляк / фота з асабістага архіва Рамана Кісляка

У Грузіі на паліцыянта пачалі крымінальную справу за абразу беларускага праваабаронцы. Пра гэта выданню "Позірк" расказаў сам пацярпелы праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле яго, інцыдэнт адбыўся 22 траўня. Кісляк быў на адным з судовых працэсаў па адмове беларусам, адначасна ў горадзе праходзілі палітычныя працэсы.

Па словах праваабаронцы, ён рабіў фатаграфіі і здымаў на відэакамеру. У горадзе адбываліся дэманстрацыі, былі сотні паліцэйскіх.

"Калі [міма] праходзіла група паліцэйскіх, адзін з іх сказаў па-руску: "Не здымай". А затым павярнуўся і дадаў: "Ідзі ў ср***у", — згадвае Кісляк.

Беларус затэлефанаваў на адзіны нумар экстранных службаў 112 і паведаміў пра здарэнне, але да яго "ніхто не прыехаў".

Кісляк кажа, што інфармацыя пра інцыдэнт трапіла ў інспекцыю МУС, якая "займаецца некарэктнымі паводзінамі супрацоўнікаў", а потым — у пракуратуру. Праваабаронца падкрэслівае, што не настойвае на крымінальным пакаранні паліцэйскага. Аднак ён хоча, каб "супрацоўніка выявілі і прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.