Украінец трапіў у Беларусі ў бальніцу пасля сутыкнення з канём
Здарэнне адбылося на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі. На яе раптоўна выбегла жывёла і трапіла пад аўтамабіль.
У Кобрынскім раёне ў дарожна-транспартным здарэнні пацярпеў аўтамабіліст з Украіны. Адбылося гэта позна ўвечары 25 жніўня на аўтадарозе Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі.
Як паведамляе БелаПАН, 21-гадовы жыхар Закарпацкай вобласці Украіны, які кіраваў аўтамабілем "Субару-Форэстэр", сутыкнуўся з канём, які выбег на праезную частку. У выніку машына апынулася ў кювеце. Маладога чалавека шпіталізавалі ў Кобрынскую цэнтральную раённую бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, закрытым пераломам носа, ранай губы. Яго аўтамабіль атрымаў значныя пашкоджанні.
Адзначаецца, што конь загінуў на месцы. Паводле папярэдніх звестак, жывёла выбегла на аўтадарогу з прыватнага падворку.
Фота: Fotolia