Украінцы замініравалі мяжу з Беларуссю ў Валынскай вобласці
Украінская тэрытарыяльная абарона замініравала памежныя з Беларуссю тэрыторыі ў Валынскай вобласці. Такія меры былі прынятыя на выпадак уварвання войскаў з нашай тэрыторыі.
Камандаванне 100 асобнай брыгады ТРА папярэдзіла людзей, якія жывуць на памежных тэрыторыях, каб яны былі асцярожныя пры наведванні лясоў. Тэрыторыі, дзе размясцілі міны, пазначаныя таблічкамі "Небяспечна, міны!".