Украіна вярнула з палону яшчэ 50 чалавек
Падчас абмену / t.me/ermaka2022
Украіна вярнула з палону яшчэ 50 чалавек, у тым ліку два афіцэры. Сярод іх — 12 байцоў, якія абаранялі "Азоўсталь". Пра чарговы абмен ваеннапалоннымі паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак. Сярод вызваленых — 20 нацгвардзейцаў, 12 марскіх пехацінцаў, 10 вайскоўцаў, 6 памежнікаў і 2 байцы тэрытарыяльнай абароны.
Ярмак адзначае, што 15 чалавек былі ўзятыя расіянамі ў палон на Чарнобыльскай АЭС. Напярэдадні Украіна ўжо вярнула групу нацгвардзейцаў, якія там трапілі ў палон і былі вывезеныя ў Беларусь.
t.me/ermaka2022