Украіна спыняе прызнанне беларускіх страховак — так званых зялёных карт
Украіна спыняе прызнанне страховак адказнасці ўладальніка аўтамабіля "Зялёная карта", выдадзеных беларускімі і расійскімі страхавымі кампаніямі. Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў. Новаўвядзенне пачне дзейнічаць з 5 красавіка.
Аўтамабілі пры адсутнасці адпаведнай ўкраінскай страхоўкі будуць лічыцца незастрахаванымі. Гэтую інфармацыю МЗС РБ днямі атрымала ад украінскага пасольства.