Украіна можа спыніць транзіт расійскага газу праз сваю тэрыторыю
Пра гэта 8 жніўня заявіў прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк.
"Я сказаў пра ўсе інструменты, якія ўпісаныя ў Закон [законапраект аб увядзенні санкцый да замежных асоб, што здзяйсняюць злачынства супраць Украіны], у тым ліку і пра магчымасць спынення ўсялякіх відаў транзіту: як авіяпералётаў, так і транзіту рэсурсаў", — цытуе словы Яцанюка Еспресо.TV.
Агулам Украіна можа ўвесці супраць Расіі 26 відаў санкцый. Такім чынам Кіеў рэагуе на анэксію Расіяй Крыма і на падтрымку тэрарыстаў на Данбасе.

Фота — ria.ru, АР