Учыніў самагубства палітуцякач Максім Бельскі — стваральнік музыкі і відэа

Максім Бельскі / facebook.com/vitaly.artist
2 чэрвеня скончыў жыццё самагубствам палітуцякач, стваральнік музыкі і відэа Максім Бельскі, вядомы як Makslonglive. Пра гэта ў сацсетках паведамілі яго сябры. Хлопцу было 34 гады.
Бельскі працаваў з расійскім комікам Данілам Папярэчным.
У жніўні 2020-га хлопец далучыўся да пратэстаў. Яго здымкі збіралі дзясяткі тысяч лайкаў. Бельскі стаў аўтарам дакументальнага фільма "Жыве Беларусь", які сабраў 80 тысяч праглядаў. У гэтым фільме ён зняўся і сам.
Пазней ён пакінуў Беларусь. Жыў у Пецярбургу, у Тбілісі, у Вільні. Здымаў кліпы. У Грузіі спрабаваў адкрыць бар, піша "Наша Ніва".
Прычынай суіцыду сябры называюць праблемы са здароўем і побытавую неўладкаванасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.