Зліў, якога не было. Як сілавікі спрабавалі дыскрэдытаваць "Новую Беларусь"

ОМОН в Минске

Супрацоўнік АМАПу ў экіпіроўцы / unsplash.com

19 траўня на ютуб-канале "Народны рэпарцёр" з'яўляецца відэа з клікбэйтнай вокладкай: "Новая Беларусь" — усё!”. “Тое, што сёння вы пачуеце, вельмі мяне ўразіла. І сама праблема, і тое, што чалавек згадзіўся стаць публічным, адкрыта распавесці аб праблеме, не хаваючы твар”, — так блогер Сяргей Пятрухін прадстаўляе героя роліка, маладога айцішніка Аляксея Бурбіцкага. Далей той раскрывае "сенсацыю": дадзеныя карыстальнікаў платформы "Новая Беларусь" скрадзеныя, а яе распрацоўшчыкі вырашылі схаваць гэта, такім чынам падвяргаючы небяспецы людзей, якія ни пра шо не здагадваюцца.

Слив, которого не было. Как силовики пытались дискредитировать “Новую Беларусь”

Усё гэта — няпраўда. Зліва не было, скрыншоты, паказаныя Бурбіцкім, не маюць дачынення да "Новай Беларусі", а яго стартапа Euromarket не існуе. Хлопец выдумаў яго з адзінай мэтай: бліжэй падабрацца да распрацоўшчыкаў платформы.

Навіну адразу ж падхопліваюць ТГ-каналы, звязаныя з сілавікамі. Для іх вельмі важна, каб інфармацыя разышлася як мага шырэй. Незалежныя медыя тым часам узгадваюць, што адзін раз ім ужо спрабавалі скарміць "сенсацыю" пра зліў дадзеных карыстальнікаў "Новай Беларусі" — у студзені 2025 года. Аднак тады дэзінфармацыя была настолькі відавочнай, што ніхто не звярнуў на яе ўвагі.

І вось тыя, якія стаялі за першай спробай, падрыхтаваліся лепей — і паспрабавалі яшчэ раз. Еўрарадыё распавядае храналогію зліву, якога не было.

 

$3 тысячы за базу, якой не існуе

Улады Беларусі ўкладаюць велізарныя сілы і сродкі ў дыскрэдытацыю дэмакратычных сіл. Пад удар трапляюць і палітыкі, і актывісты, і цэлыя праекты. Асобнай нянавісцю сілавікі палаюць да анлайн-платформы "Новая Беларусь" (цяпер яна называецца SAVE), якая аб'ядноўвае беларусаў за мяжой і падтрымлівае эмігранцкія супольнасці.

Слив, которого не было. Как силовики пытались дискредитировать “Новую Беларусь”
Скрыншот з форуму, дзе была апублікаваная фэйкавая ўцечка базы / YouTube-канал "Народны рэпарцёр"

10 студзеня 2025 года на форуме Leakbase з'яўляецца прапанова за 3 тысячы даляраў атрымаць доступ да базы дадзеных карыстальнікаў "Новай Беларусі". У якасці доказаў зліву публікуюцца скрыншоты, нібыта з гэтай базы.

Каманда праекта ігнаруе гэты шантаж. Бо на скрыншотах — дадзеныя юрыдычных асоб з адкрытага польскага рэестра. А "база дадзеных карыстальнікаў "Новай Беларусі" у прынцыпе не існуе: платформа запытвае толькі адрасы электроннай пошты, і то далёка не ва ўсіх.

 

"Шчырая ўдзячнасць за супрацоўніцтва"

У сакавіку 2025 года ў гульню ўступае Аляксей Бурбицкий. Пад выглядам маладога стартапера ён цікавіцца кантактамі распрацоўшчыкаў "Новай Беларусі " ў супольнасцях беларускіх актывістаў у Вільні і Варшаве. А потым піша ім на мэйл.

Аднак "Новая Беларусь" адмаўляецца ад супрацоўніцтва.

Слив, которого не было. Как силовики пытались дискредитировать “Новую Беларусь”
Скрыншот ліста Аляксея Бурбіцкага праекту SVAE з прапановай аб супрацоўніцтве / Аляксей Бурбіцкі

"Стартапер" не здаецца. У красавіку ён арганізуе ў Варшаве прэзентацыю Euromarket, на якую, як піша Reform.news, ніхто не прыходзіць. У допісе пра гэты івэнт Бурбіцкі раптам "выказвае шчырую ўдзячнасць за супрацоўніцтва і падтрымку" праекту BYMAPKA. Гэтую назву трэба запомніць яна дапаможа ў тлумачэнні таго, як сілавікі пабудавалі кампанію па дэзінфармацыі.

 

Гісторыя выдуманая ад пачатку да канца

19 мая прыходзіць час публічна заявіць пра сябе. Аляксей Бурбіцкі рассылае блогерам і журналістам "інфармацыйную бомбу". Ён сцвярджае, што з 2024 года працаваў у "Новай Беларусі", у студзені даведаўся пра зліў базы дадзеных, але кіраўніцтва праекта вымусіла яго маўчаць.

Нагадаем, у сакавіку-красавіку 2025 года хлопец толькі шукаў кантакты распрацоўшчыкаў платформы. “Гэтая гісторыя выдуманая ад пачатку да канца. Аляксей у нас не працаваў. Ён выходзіў на мяне адзін раз — прапаноўваў рэкламную інтэграцыю і паказваў свой стартап. Я адмовіў. Пазней ён выдаліў нашу рэальную перапіску і прад'явіў падробленыя скрыншоты", — распавядае пра гэта кіраўнік "Новай Беларусі" Павел Лібер.

У сваім відэа Бурбіцкі паказвае скрыншоты з нібыта скрадзенай базы дадзеных. На самай справе гэта інфармацыя пра беларускія бізнэсы, якія размясцілі сябе на "БайМапке" — тым самым праекце, з якім нібыта супрацоўнічаў "стартапер". BYMAPKA не мае дачынення да "Новай Беларусі", не прызнаная "экстрэмісцкай". Гэта адкрыты праект, удзел у якім не забаронены.

Сцэна са шкарпэткай на падлозе

У адказ на хвалю недаверу Бурбіцкі публікуе пост з намёкам на тое, што хтосьці зладзіў пагром у яго кватэры. Мы бачым раскіданыя па падлозе рэчы: сеткавы адаптар, скрынку, белую шкарпэтку.

Старонка ў Instagram, на якой хлопец спачатку "раскручваў" свой стартап, а пасля публікаваў выкрыцці, цяпер недаступная.

 

Ідэнтыфікавалі, але не тых

Але сілавікі не хочуць прызнавацца сабе, што іх выдатны план па дыскрэдытацыі "Новай Беларусі" праваліўся. У канале, звязаным з ГУБАЗіК, публікуюцца два відэа з дзяўчатамі, якія пад ціскам кажуць, што іх дадзеныя сапраўды "выцяклі". Крыху пазней Следчы камітэт заяўляе, што ідэнтыфікаваў каля тысячы ўдзельнікаў "экстрэмісцкага фармавання", маючы на ўвазе "Новую Беларусь".

Аднак пасля яшчэ аднаго "пакаяннага" відэа становіцца ясна, што за карыстальнікаў "Новай Беларусі" выдаюць людзей, якія нанеслі свае праекты на "БайМапку". Нагадаем, караць гэтых людзей зусім няма за што. BYMAPKA гэта адкрыты і апалітычны бізнес-каталог.

 

Дадатковая ўвага і новыя карыстальнікі

Вось так, у два заходы, на працягу чатырох месяцаў нас спрабавалі пераканаць у праблемах з бяспекай праекта "Новая Беларусь". У ход пайшлі фэйкавыя скрыншоты, неіснуючы стартап, івэнт, на які ніхто не прыйшоў, відэа з абвінавачваннямі, затрыманні і гучныя заявы. На ўсё гэта выдаткаваныя грошы з бюджэту Беларусі.

Які вынік? На жаль, любая кампанія па дэзінфармацыі — нават такая бездапаможная, як апісаная тут, — сее сумневы, недавер і раз'яднанне. Хтосьці запомніць толькі тое, што быў нейкі зліў. Хтосьці нават пасля гэтага разбору будзе даказваць, што з "Новай Беларуссю " нешта не так — таму што канспіралогія ўпала на добрую глебу.

Зрэшты, ёсць і іншыя вынікі. Па словах кіраўніка НБ Паўла Лібера, на фоне спробы дыскрэдытацыі платформа прыцягнула дадатковую ўвагу і новых карыстальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.