Уцекачы з расійскай калоніі, магчыма, сышлі ў тайгу, адзін з іх — былы дэсантнік (відэа)

Нагадаем, трое з іх былі асуджаныя на працяглыя тэрміны зняволення за забойства рыдлёўкамі дваіх гастарбайтараў. У пошуках уцекачоў задзейнічаныя тысячы паліцыянтаў.

Праваахоўнікі не выключаюць, што лідар групы 37-гадовы Уладзімір Аўдзееў мог павесці іншых у тайгу. Раней ён тры месяцы там хаваўся і "добра знаёмы з умовамі выжывання ў дзікай прыродзе", інфармуе РІА "Новости".