У ЗША ўхвалілі таблеткі ад каранавіруса
У Злучаных Штатах ухвалілі таблеткі ад каранавіруса — Paxlovid ад Pfizer і Molnupiravir ад Merck. Гэтыя лекі прымаюць пацыенты з групы рызыкі, калі ў іх пацвердзіўся COVID-19, піша DW.
Paxlovid зніжае верагоднасць шпіталізацыі і смерці сярод пацыентаў з групы рызыкі на 90%. Гэтыя лекі практычна не маюць пабочных эфектаў.
Molnupiravir зніжае верагоднасць шпіталізацыі і смяротнасць на 30%. У гэтага прэпарата ёсць проціпаказаннні цяжарным жанчынам і падлеткам да 18 гадоў.
Амерыканскія медыкі звяртаюць увагу, што гэтыя прэпараты павінныя дапаўняць, а не замяняць вакцыны.