У ЗША прайшлі маштабныя пратэсты супраць Трампа

Пратэст "Не каралям!" / CNN.com
У ЗША прайшлі маштабныя пратэсты пад лозунгам "No Kings!". Трамп адказаў відэа, згенераваным штучным інтэлектам, у якім ён з борта знішчальніка бамбіць пратэстоўцаў гаўном.
На пратэсты "Не каралям!" выйшлі каля 7 мільёнаў амерыканцаў. Усяго вядома пра 2700 акцый, якія ахапілі і вялікія гарады, і правінцыйныя мястэчкі.
Удзельнікі шэсцяў лічаць аўтарытарны курс Дональда Трампа пагрозай для дэмакратыі, выступаюць супраць пашырэння паўнамоцтваў выканаўчай улады, мілітарызацыі дзяржапарату, жорсткай міграцыйнай палітыкі, пераследу нязгодных і абмежавання свабоды слова.
Адміністрацыя Трампа адказала відэа, згенераванымі штучным інтэлектам. У адным прэзідэнт ЗША апранае карону і мантыю і бярэ ў рукі меч. У другім сядае ў знішчальнік і скідвае на ўдзельнікаў пратэстаў фекаліі.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.