У ЗША мужчына заляцеў у дом на самалёце пасля сваркі з жонкай (відэа)

У ЗША мужчына заляцеў у дом на самалёце пасля сваркі з жонкай (відэа)

Пілот лёгкаматорнага самалёта Cessna-525 заляцеў на самалёце ў свой дом і пратараніў яго, паведамляе УНІАН. Здарэнне адбылося ў амерыканскім штаце Юта ў 2.30 ночы. 

Перад гэтым 47-гадовы Дуэйн Юд пасварыўся з жонкай. Падчас яго атакі на дом жонка з дзіцем знаходзіліся ў будынку.

Падчас тарану пілот загінуў, а яго жонка з дзіцем выжылі. Пасля падзення самалёта ў доме пачаўся пажар.

Паводле звестак паліцыі, самалёт належаў не Юду, а яго працадаўцу. У мужчыны былі правы на палёты, ён лічыўся дасведчаным пілотам. 

Дарэчы, яшчэ да гэтага паліцыя арыштоўвала Юда за напад на жонку пасля таго, як ён разам з ёй выпіваў.