У ЗША кнопку "Like" прызналі формай свабоды слова
Права "лайкаць" цяпер абараняецца першай папраўкай да амерыканскай Канстытуцыі.
Суд ЗША прызнаў кнопку "Like" у сацыяльнай сетцы Facebook формай свабоды слова. Рашэнне задаволіла пазоў былога намесніка шэрыфа з штата Вірджынія, які быў звольнены за тое, што "лайкнуў" на Facebook старонку канкурэнта свайго шэфа на выбарах гарадскога шэрыфа.
Прадстаўнікі Facebook адрэагавалі на рашэнне суда, заявіўшы, што яны "рады, што суд прызнаў неабходным абараняць "Like" на Facebook першай папраўкай".
Першая папраўка да Канстытуцыі ЗША з'яўляецца часткай "Біля аб правах". У прыватнасці, яна гарантуе, што Кангрэс ЗША не будзе замахвацца на свабоду слова і свабоду прэсы, абмяжоўваць свабоду сходаў і правы народа звяртацца да ўрада з петыцыямі пра задавальненне скаргаў.