Галоўны рэдактар "Reform" Фёдар Паўлючэнка абвешчаны ў вышук у Расіі

Фёдар Паўлючэнка

Фёдар Паўлючэнка / Verleihung Free Media Award, Foto: Ulrich Perrey

У расійскай базе "Вышук" з'явіліся даныя галоўнага рэдактара сайта Reform.nеws Фёдара Паўлючэнкі. Гэтую базу вядзе Міністэрства ўнутраных спраў Расіі.

У якасці падставы для вышуку пазначана "шукаецца па артыкуле КК". Іншых падрабязнасцяў няма.

Хутчэй за ўсё, у расійскую базу Паўлючэнка трапіў на запыт беларускага боку. Як піша само выданне, у Беларусі галоўрэд сайта праходзіць па некалькіх крымінальных справах, звязаных з палітыкай.

Рэжым Лукашэнкі для барацьбы са сваімі палітычнымі апанентамі, а таксама журналістамі ды іншымі прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці актыўна звяртаецца да крымінальнага пераследу. Сайт Reform.news прызнаны "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Яго рэдакцыя, як і калектывы многіх іншых СМІ, была вымушаная пакінуць Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.