У Жыткавічах аўтобус часткова разбурыў аўтастанцыю
Аўтастанцыя ў Жыткавічах / t.me/zhitkovichi77/
У Жыткавічах у Гомельскай вобласці аўтобус часткова разбурыў аўтастанцыю. У нейкі момант вадзіцель страціў кіраванне, і аўтобус заехаў на перон. Ад удару частка даху абрынулася. Пашкоджанні атрымаў аўтобус.
На шчасце, падчас здарэння людзі не пацярпелі.